Парушальніка выявіла фотапастка

Общество

На мінулым тыдні ў адным з кварталаў Раваніцкага лясніцтва з дапамогай камеры фотафіксацыі выяўлены факт самавольнай вывазкі драўніны.


Як распавёў «Раённаму весніку» галоўны ляснічы Чэрвенскага лясгаса Віктар Казакоў, мясцовы жыхар парушыў тэрміны вывазкі, якія былі пазначаны ў дазвольных дакументах. Цяпер у адносінах да яго распачаты адміністрацыйны працэс.

Паводле слоў Віктара Казакова, лясгас узяў на ўзбраенне сродкі фотафіксацыі чатыры гады таму. Для кантролю за выкананнем заканадаўства ў лясных масівах устаноўлены шэсць перасоўных камер. За названы перыяд яны дапамаглі выявіць шэсць парушальнікаў. У прыватнасці, летась былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці два чалавекі — за вываз смецця ў лес і самавольную высечку дрэў.

Ігар АДАМОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *