Ёлка жаданняў для ветэранаў

Актуальное Общество

Напярэдаднні Навагодніх святаў традыцыяй для раённага Савета ветэранаў і раённай арганізацыі “Беларускі Саюз жанчын” стала віншаваць з Новым годам ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Сёлета яны разам арганізавалі правядзенне акцыі “Ёлка жаданняў”.


З елачкамі і наборамі цукерак старшыня Чэрвенскага раённага савета ветэранаў Іван Ладуцька і Любоў Джафарава, член прэзідыўма раённай арганізацыі Беларускі Саюз жанчын, наведалі ветэранаў г.Чэрвеня і павіншавалі з надыходзячымі Калядамі і Новым годам.

Зялёныя прыгажуні для падарункаў і транспарт прадаставіла дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова “Чэрвенскі лясгас”. Наведалі ў вёсцы Чарнава таксама ветэрана вайны і працы, былога работніка лясгаса Івана Антонавіча Мальковіча.

Таццяна МАРЦЬЯНАВА.
Фота аўтара. На здымку ў гасцях у ветэрана Вялікай Айчыннай вайны
Аляксандра Захаравіча Новіка
з Чэрвеня.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *