Васіль і Кеба

Аграрный сектор Люди и судьбы

Жыхар вёскі Ляды Васіль Бабіч усё жыццё – пры конях.

У дзяцінстве любіў аб’язджаць калгасных жарабцоў. Незаменным памочнікам быў конь і падчас працы жывёлаводам на ферме, і ў хатняй гаспадарцы. Потым, зноў жа на кані, збіраў з прыватных падворкаў малако.

Апошнія пяць гадоў Васіль Бабіч даглядае каня мясцовай школы. Разам яны шчыруюць на прышкольным участку, перавозяць гаспадарчыя грузы.

– Напачатку Кеба быў дужа наравістым, – узгадвае Васіль Міхайлавіч. – Усё імкнуўся ўцячы ў Горкі, дзе некалі таксама працаваў пры школе. Але паступова мы з ім паразумеліся. Цяпер хіба што на лядзенскую ферму можа забрысці, дзе ёсць яшчэ некалькі коней. Дык я ўжо ведаю, што ён там…

Падчас гутаркі з Васілём Бабічам мы разважалі аб тым, што тэхнічны прагрэс амаль цалкам выціснуў коней з вёсак. Нават для апрацоўкі невялікіх прысядзібных участкаў людзі мотаблокі пакуплялі. Але наш герой не ўяўляе сабе, як можна прамяняць на смурод выхлапных газаў рухавіка гарачы подых адданага сябра Кебы…

Ігар АДАМОВІЧ.
Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *