Апошнiя дапрацоўкi перад выхадам у поле

Аграрный сектор

Земляробы раёна штодзень вядуць адлік часу, які застаўся перад пачаткам важнай веснавой кампаніі. Яны добра ўсведамляюць, што поспех яе будзе залежаць ад шматлікіх складаемых. Аб тым, якія  задачы стаяць перад хлебаробамі сёлета  і як яны падрыхтаваліся  іх  выконваць,  расказавае першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Жанна ЦЕРАН:

— Сёлета наш раён плануе атрымаць 97500 тоны збожжа ў амбарнай вазе, 26000 тоны бульбы, 7195 — гародніны, нарыхтаваць  для грамадскага статку 150000 тон сіласу,  12100 сенажу і 800 — сена.  Для выканання гэтай задачы ў кожнага нашага сельгаскалектыва ёсць усе падставы.  Яшчэ з восені пасеяна азімых зерневых больш мінулагодняга  на 3000 гектараў, азімага рапсу — на 1200 гектарах. Унесена на кожны гектар азімага севу больш  фосфарныхі калійных уганеенняў. Праведзена апрацоўка глебы супраць  пустазелля гліфасатрымліваючымі прэпаратамі на плошчы 16000 гектараў, узарана 24000 гектараў глебы.

І вось падышоў час  важнай веснавой . Трэба  будзе засеяць 24402 гектары яравых .  З іх 10372 гектары складуць зерневыя, 1300  бульба, 305 — гародніна, 9418 — кукуруза і 3007 гектараў шматгадовыя травы.  Нягледзячы на даволі вялікі аб»ем работ, мы павінны за 10 працоўных дзен  пасеяць раннія яравыя культуры. Для гэтага будуць задзейнічаны  329  трактараў. З іх 40 адзінак — энерганасычаных. Каб эфектыўна выкарыстоўваць тэхніку, у многіх гаспадарках  будзе арганізавана   работа ў дзве змены. Для гэтай мэты 27 механізатараў прайшлі   навучанне ў цэнтры тэхнічнага і сервіснага абслугоўвання Мінскага трактарнага завода. У дапамогу працаўнікам  вескі з прамысловых прадпрыемстваў  будуць накіраваны 9 чалавек,  а таксама выпускнікі і навучэнцы Смілавіцкага прафесійнага ліцэя. Запрошаны  механізатары з суседніх краін.

Трэба адзначыць, што гатоўнасць да правядзення   веснавых палявых работ у раёне на сенняшні дзень  больш высокая, чым летась. Так, у 2 разы больш раён забяспечаны мінеральнымі ўгнаеннямі, на 100 працэнтаў— насеннем зерневых і бульбы, вядзецца закуп насення гародніны. ААТ «Крыніца Ігуменшчыны» поўнасцю ўжо забяспечыў  сябе насеннем гародніны. 

Ва ўсіх сельгасарганізацыях складзены рабочыя планы, распрацаваны ўмовы спаборніцтва, аплаты працы падчас правядзення пасяўной, распрацаваны і даведзены да кожнага работніка мерапрыемствы па ахове працы і тэхніцы бяспекі. У раёне створаны дзве тэхналагічныя групы па кантролю за якасцю выконваемых тэхналагічных прыёмаў. 

Апошнія дні перад пачаткам масавага выхаду ў поле трэба яшчэ раз звярнуць увагу на гатоўнасць тэхнікі, выправіць ўсе  заўвагі  спецыялістаў з Міністэрства па сельскай гаспадарчы і харчаванню падчас праверкі машынна-трактарнага парку раёна. На высокі арганізацыйным ўзроўні былі праведзены гэтыя  работы толькі  ў ААТ «Валевачы», КСУП «Эксперыменнтальная база «Натальеўск», СФК «Аграбуд», КУП «Мінсктранс», КСУП «Ганута-Агра». У астатніх гаспадарках  ёсць яшчэ пытанні па падрыхтоўцы тэхнікі,  і па забеспячэнню насеннем, і па ўнясенню  ўгнаенняў.

…Час прыспешвае да хутчэйшага завяршэння гэтых работ, каб забяспечыць канчатковы вынік і вырашэнне пастаўленых перад  сельскай гаспадаркай раёна задач.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *