Смачна есці!

Общество

У сераду хлебаробам ААТ “10 з’езд Саветаў” у поле разам з вячэрай прывезлі падарунак: набор, у які ўваходзяць складныя стол і дзве лаўкі. Набыты ён па ініцыятыве райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Выдаткі на пакупку гаспадарка і прафсаюз падзялілі напалам.

Як распавяла старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Ларыса Ефіменка, такой прапановай таксама скарысталіся ў эксперыментальнай базе “Натальеўск” і ААТ “Чэрвеньскі райаграсэрвіс”.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *