Урачыстасць з нагоды свята

Общество

Адбылася яна напярэдадні Дня медыцынскіх работнікаў у актавай зале Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бальніцы. На яе былі запрошаны работнікі бальніцы, раённага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, ветэраны працы.

Павіншаваць медыкаў з прафесійным святам завіталі: намеснік старшыні Чэрвеньскага райвыканкама Ала Шахоцька, ваенны камісар Чэрвеньскага і Бярэзінскага раёнаў Артур Чэус, выконваючая абавязкі галоўнага ўрача Чэрвеньскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Наталля Свядыш, дырэктар філіяла “Санаторый ”Волма” Дзмітрый Кабанаў.
З прывітальным словам да медыкаў звярнулася Ала Шахоцька. Яна павіншавала ўсіх са святам, пажадала поспехаў у нялёгкай, адказнай і пачэснай працы і ўручыла ўзнагароды. Ганаровыя граматы Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта атрымалі: Андрыян Георгіевіч Гылка, урач-эндаскапіст дапаможнага аддзялення Чэрвеньскай раённай бальніцы і Зіновій Пятровіч Дзянько, урач-хірург паліклінікі, а таксама Наталля Фёдараўна Маскалёва, памочнік урача-гігіеніста Чэрвеньскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.
Ала Канстанцінаўна таксама аб’явіла Падзякі старшыні Чэрвеньскага райвыканкама: Валянціне Мікалаеўне Манулік, медыцынскай сястры перавязачнай хірургічнага аддзялення, Таццяне Уладзіміраўне Зінкевіч, медыцынскай сястры кабінета ўрача-дзерматавенеролага паліклінікі і Зоі Аляксееўне Савайтан, памочніку ўрача-эпідэміёлага Чэрвеньскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.
Павіншаваў са святам свой калектыў галоўны ўрач Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бальніцы Андрэй Прахарэнка. Ён нагадаў аб тым, што было зроблена за год па паляпшэнню матэрыяльнай базы, рамонту, добраўпарадкаванню, камплектаванню кадраў. Шчыра падзякаваў усім за работу, прафесіяналізм, шчырасць сэрцаў і адданасць прафесіі.
Андрэй Уладзіміравіч уручыў Ганаровую грамату галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Мінскага аблвыканкама за добрасумленную працу Пятру Васільевічу Брухану, урачу-педыятру, загадчыку педыятрычнага аддзялення Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бальніцы. Падзяку галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Мінскага аблвыканкама аб’явіў Сяргею Уладзіміравічу Максімаву, урачу-тэрапеўту ўчастковаму тэрапеўтычнага аддзялення паліклінікі і Ірыне Аляксандраўне Сямёнавай, медыцынскай сястры палатнай інфекцыйнага аддзялення. Таксама Падзяка старшыні Мінскага абласнога камітэта аб’яўлена Жанне Міхайлаўне Мышкавец, урачу-педыятру ўчастковаму. Пераможцы Мінскага абласнога конкурсу агляду якасці і культуры медыцынскага абслугоўвання насельніцтва па выніках работы за 2017 год – Руднянская ўрачэбная амбулаторыя (загадчык Вольга Міхайлаўна Пацягевіч) і Азёрнаўскі фельчарска-акушэрскі пункт (загадчык Алена Сямёнаўна Галубец) – атрымалі Дыпломы галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Мінскага аблвыканкама.
Шэрагу медыцынскіх работнікаў ўручаны Ганаровыя граматы ўстановы аховы здароўя “Чэрвеньская цэнтральная раённая бальніца”: Людміле Анатольеўне Макатовіч, медсястры-анестэзісту; Алене Мікалаеўне Казмірук, фельчару па прыёме выклікаў аддзялення хуткай медыцынскай дапамогі; Ніне Ільінічне Дзянько, медсястры кабінета ўрача-псіхіятра-нарколага паліклінікі. А таксама Сяргею Уладзіміравічу Калтовічу, слесару-сантэхніку; Святлане Пятроўне Калтовіч, бухгалтару. Падзякі галоўнага ўрача Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бальніцы аб’яўлены: Наталлі Аляксандраўне Малішэўскай, урачу-тэрапеўту, загадчыку тэрапеўтычнага аддзялення Смілавіцкай гарадской бальніцы; Алене Аляксандраўне Няхай, фельчару кабінета ўрача-фтызіятра паліклінікі; Наталлі Анатольеўне Акуліч, медсястры працэдурнага кабінета педыятрычнага аддзялення паліклінікі і Юліі Алегаўне Хурсевіч, медыцынскай сястры палатнай тэрапеўтычнага аддзялення.
Ваенны камісар Чэрвеньскага і Бярэзінскага раёнаў Артур Чэус выказаў падзяку медыкам, якія штогод працуюць у медыцынскай камісіі ў ваенкамаце падчас прызыўной кампаніі, і ўручыў Граматы ваеннага камісарыяту Мінскай вобласці ўрачу-хірургу Анатолю Панцялеевічу Ісачкіну і медыцынскай сястры педыятрычнага аддзялення паліклінікі Людміле Аляксандраўне Савіч.
Дружнымі апладысментамі і кветкамі ўшанавалі ветэранаў медыцынскай працы.
У гонар свята работнікі культуры раёна зладзілі канцэрт. У ім бралі ўдзел: народны ансамбль народнай песні “Вербніца”, спевакі Андрэй Хурсевіч, Анатоль Кеда, Ірына Краснагір, Надзея Чарніцкая, Вера Губарэвіч, Міхаіл Шчэрбач, а таксама Аляксандр Лізурчык, вадзіцель Смілавіцкай гарадской бальніцы.

Таццяна МАРЦЬЯНАВА. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *