Лес пачынаецца з гадавальніка

Общество

2Створаны амаль чатыры дзесяцігоддзі таму гадавальнік, звычайна цалкам закрывае патрэбы лясгаса ў пасадачным матэрыяле. Але гэты год – выключэнне.

— Зараз у цяпліцах гадавальніка – 75 тысяч сеянцаў хвоі звычайнай, 43 тысячы – елкі еўрапейскай, 47 тысяч – дуба чарэшчатага з закрытай каранёвай сістэмай, якія гатовыя да пасадкі, – распавядае інжынер па лесаўзнаўленню і меліярацыі лясгаса Марына Буйвід. – Усю хвою і елку гэтай восенню высадзім на вызваленых ад бураломаў лесасеках. Аднак аб’ём пасадак незвычайна вялікі – 2000 гектараў. Таму давядзецца яшчэ шмат саджанцаў набываць у іншых лясгасах…
Акрамя названых парод, у гадавальніку вырошчваюць і шмат іншых. Сярод іх – ясень, ліпа, клён, глог, шыпшына, аронія. А таксама – туя, ядловец, вярба, блакітная елка, чырвоны дуб і іншыя, якія пераважна прызначаны для азелянення тэрыторый. Яны карыстаюцца попытам як у арганізацый, так і ў насельніцтва.
Ёсць на тэрыторыі гадавальніка і свой дэндрапарк, у якім налічваецца 158 відаў дрэў і раслін.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *