На выбарчы ўчастак – з першынцам

Общество

Пра гэтую маладую сям’ю Капскіх з пасёлка Азёрны наша газета пісала падчас выбараў дэпутатаў у беларускі парламент 10 верасня 2016 года. Тады шчаслівыя маладажоны акурат пасля ўзяцца шлюбу ў ЗАГСе завіталі на выбарчы ўчастак, каб выканаць свой грамадзянскі абавязак. Наш карэспандэнт павіншаваў іх з гэтай радаснай падзеяй і сфатаграфаваў для газеты. 

Сёння мы зноў сустрэліся з Вольгай і Аляксеем на выбарчым участку. Але прыйшлі яны ўжо не адны, а са сваім першынцам —  дачушкай Сонечкай, якая нарадзілася 21 лістапада мінулага года. І як добрым знаёмым, шчаслівыя бацькі з задавальненнем  расказалі, якой гарэзай расце іх малышка, што новага адбылося ў іх сямейным жыцці. Выказалі задавальненне тым, якія станоўчыя перамены адбываюцца ў нашым грамадстве, у сельсавеце, тым, што маюць магчымасць спакойна займацца  любімай справай, гадаваць дзяцей, адчуваючы  падтрымку з боку дзяржавы. Таму ў гэты дзень яны аддалі свае галасы за тых кандыдатаў, якія, па іх меркаванню, будуць садзейнічаць  павышэнню ўзроўню жыцця сваіх выбаршчыкаў, а таксама паспяхова вырашаць іншыя пытанні.

На памяць пра гэтую памятную падзею сям’і быў уручаны падарунак ад раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь”.

Галіна ГАМЕЗА. Фота аўтара



1 комментарий по теме “На выбарчы ўчастак – з першынцам

  1. Идти на выборы, должен каждый гражданин страны, потому что от каждого голоса зависит судьба страны

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *