Папярэдзілі, аштрафавалі і адабралі дзяцей

Общество

На снежаньскім пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх разгледжаны матэрыялы, якія паступілі ў адносінах непаўналетніх.
Адзін матэрыял тычыўся непаўналетняга, які ў цёмны час сутак быў без флікера. Па тлумачэннях маці, адбылося гэта выпадкова. Улічваючы, што правілы дарожнага руху юны пешаход парушыў упершыню, камісія вынесла бацькам папярэджванне.
Вынесена папярэджванне таксама бацькам дваіх непаўналетніх дзяцей са Смілавічаў за неналежнае выкананне бацькоўскага абавязку (скандал у прысутнасці дзяцей). Бацьку неабходна прайсці кансультацыю ўрача-нарколага.
Бацькам траіх непаўналетніх дачок з вёскі Жураўкавічы, аматарам “зялёнага змія”, да таго ж беспрацоўным, камісія рэкамендавала тэрмінова працаўладкавацца і пракансультавацца ва ўрача-нарколага.
А вось бацькам непаўналетняга жыхара Чэрвеня, якому толькі споўнілася 11 гадоў, і ён ужо не першы раз затрымліваўся за розныя правапарушэнні, прыйдзецца заплаціць штраф за неналежнае выкананне бацькоўскага абавязку.
Камісіі прыйшлося ісці і на крайнюю меру – адабраць дваіх непаўналетніх дзяцей у сям’і з Чэрвеня. Дзеці прызнаны маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне. Яшчэ на адных бацькоў з Чэрвеня рыхтуюцца дакументы на пазбаўленне бацькоўскіх правоў у адносінах аднаго дзіцяці.
У адносінах двух маці, у якіх былі адабраны дзеці, вядзецца работа па стварэнню умоў для вяртання дзяцей. Пры выкананні імі ўсіх патрабаванняў камісіі, дзеці будуць вернуты дамоў.

Т.СЯРГЕЕВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *