Яшчэ адзін дом падарылі ірландцы інтэрнату ў Язоўках

Общество

9854З такой прыемнай нагоды там адбылася ўрачыстасць. Традыцыйна перад новабудоўляй разрэзалі чырвоную стужачку. Зрабілі гэта першы намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама Таццяна Аляксандраўна Дамарацкая, госці з Ірландыі і выконваючы абавязкі дырэктара Чэрвеньскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната Уладзімір Іванавіч Семіжон (на здымку злева направа).
Першы дом, у якім зараз самастойна пражываюць шэсць жанчын, таксама ўзведзены ірландцамі. Адчыніў ён свае дзверы ў мінулым годзе. У другім навасёламі сталі пражываючыя ў інтэрнаце шэсць мужчын. Абышоўся новы дом у 91 тысячу 600 еўра. Фінансавала дабрачынная арганізацыя “Дапамога Чарнобылю ад Паўночнай Ірландыі”, дзе пражывае паўтара мільёны чалавек. Дапамагалі ў будаўніцтве таксама група спецыялістаў завода “Рош”, дырэктар фонду “Добра тут” Ліам О’Мара і яго прадстаўнікі Юрый і Тамара Круг, сябры і родныя Айдана Мак Алінана. Новабудоўля атрымала назву “Дом Айдана”.
Падрабязней пра гэта — у наступным нумары газеты.

Эма МІКУЛЬСКАЯ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *