У работнікаў Чэрвеньскага лясгаса — прафесійнае свята і юбілей

Общество

1
Лесанарыхтоўчая брыгада Грабёнскага лясніцтва на чале з майстрам лесу Віктарам Бушуевым

Тэрыторыя Грабёнскага лясніцтва найбольш пацярпела ў раёне падчас сёлетняга ліпеньскага ўрагану. Адпаведна, і клопатаў па ліквідацыі наступстваў стыхіі тут вельмі шмат. На дапамогу мясцовым лесаводам прыйшлі калегі з амаль што ўсіх куткоў Беларусі. Актыўна працуюць на расчыстцы бураломаў і самі гаспадары.

— Штораніцы а палове дзявятай наша брыгада ўжо на лесасецы, – распавядае майстар лесу Грабёнскага лясніцтва Віктар Бушуеў. – У яе ўваходзіць восем чалавек: два трактарысты, а таксама вальшчыкі і лесарубы. У дзень нарыхтоўваем 80-100 кубаметраў драўніны, на 60-70 працэнтаў перавыконваючы заданне. Распрацавалі ўжо каля 10 гектараў бураломных лесасек. Гэта – прыкладна палова аб неабходнага.
Увогуле, мы на ліквідацыі наступстваў стыхіі працуем з першых гадзін пасля ўрагану. 13 ліпеня да змяркання разам з ратавальнікамі вызвалялі ад паваленых дрэў шашу на Смалявічы. А на раніцу заняліся расчысткай ліній электраперадач.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *