Стаўка — на якасць

Аграрный сектор

870879

Паводле звестак райсельгасхарчу на раніцу аўторка, у сельгасфіліяле “Агра-Бокс” СП “Унібокс” убралі амаль 63 працэнты траў першага ўкосу. З іх назапашана 1819 тон сенажу, у тым ліку 353 – рулонным спосабам у палімернай упакоўцы. Гэта складае 3,06 цэнтнера кармавой адзінкі на ўмоўную галаву жывёлы, што на 1,6 цэнтнера больш, чым было на такі ж час летась.

235457Нарыхтоўку кармоў забяспечваюць два кормаўборачныя комплексы – “Крона” і “Нью Холанд”, на адвозцы зялёнай масы задзейнічана ад 8 да 10 адзінак машын і трактароў, у залежнасці ад ураджайнасці траў і адлегласці да сянажнай траншэі, – распавёў дырэктар гаспадаркі Дзяніс Жывалкоўскі. – Сянаж нарыхтоўваем пераважна з люцэрны і канюшыны. На сілас традыцыйна вырошчваем кукурузу, якой пасеялі сёлета 650 гектараў французскім гібрыдам…
808Асаблівую ўвагу надаюць у сельгасфіліяле якасці кармоў. Маніторынг забяспечвае кармавая лабараторыя гаспадаркі. Як адзначыў інжынер па якасці Пётр Дзянько, менавіта тут дапамагаюць спецыялістам агранамічнай службы дакладна вызначаць, калі пачынаць касьбу на тым ці іншым палетку. Важна, каб травы не перараслі і максімальна захавалі свае пажыўныя якасці.
У далейшым лабараторыя суправаджае ўвесь працэс нарыхтоўкі кармоў, уключаючы кантроль за вільготнасцю і тэмпературным рэжымам зялёнай масы падчас закладкі ў траншэю. А потым у гатовых кармах шляхам хімічнага аналізу вызначаюцца ўсе параметры, неабходныя для правільнага складання рацыёну кармлення жывёлы.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара

На здымках: уверсе – дырэктар гаспадаркі Дзяніс Жывалкоўскі, механізатар на адвозцы кармоў Віктар Жалабковіч, механізатар на зграбанні зялёнай масы Аляксандр Мяцельскі , механізатар кормаўборачнага комплексу “Крона” Анатоль Молчан і галоўны аграном гаспадаркі Вадзім Вярцінскі; пасярэдзіне – на трамбоўцы сянажнай масы задзейнічаны механізатары Анатоль Ляшук і Вячаслаў Шчатко; унізе – інжынер па якасці кармавой лабараторыі гаспадаркі Пётр Дзянько.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *