«Будаўнік» крочыць далей

Спорт

Кубак 3 копияНядаўняе адкрыццё у Чэрвені фізкультурна-аздараўленчага комплексу дало магчымасць праводзіць тут турніры самага высокага ўзроўню. І ўжо мінулымі выхаднымі ён прымаў этап Кубка Рэспублікі Беларусь па футзале. У групе «В» дзве пуцёўкі ў раўнд плэй-оф разыгралі чэрвеньскі «Будаўнік», мар’інагорская «Зорка-ФАЦ Вікторыя», каманды «Следчы камітэт» (Мінск) і «Бабруйск».
Адкрываючы спаборніцтвы, намеснік старшыні райвыканкама па сацыяльнай сферы і ідэалагічнай рабоце Ала Шахоцька згадала, што наш «Будаўнік» годна выступіў у сёлетнім чэмпіянаце Беларусі па футзале, заваяваўшы сярэбраныя медалі. Кубак 1 копияУ знак прызнання за гэты поспех і з надзеяй на новыя гучныя перамогі, яна ўручыла прадстаўніку «Будаўніка», дырэктару чэрвеньскай ПМК-237 Сяргею Купровічу, сертыфікат на 50 мільёнаў рублёў для каманды ад райвыканкама.
А пасля першай гульні з нашымі ігракамі пагутарыў старшыня раённага выканаўчага камітэта Андрэй Зубар. Ён пажадаў спартсменам удачы і паабяцаў заахвоціць іх грашовай прэміяй, калі «Будаўнік» зойме прызавое месца ў наступным чэмпіянаце Беларусі. Гэта было ўспрынята ўсімі як добры знак, бо сёлета пасля падобнай гутаркі з кіраўніком раёна чэрвеньскі «Колас» стаў чэмпіёнам вобласці па футболу.
Кубак 2 копияШто да саміх спаборніцтваў, то яны выклікалі вялікую цікавасць у балельшчыкаў. Умяшчальная трыбуна гульнявай залы не пуставала на працягу ўсіх трох дзён турніру. Пры такой падтрымцы «Будаўнік» быў проста абавязаны выступіць паспяхова. І каманда не расчаравала сваіх шматлікіх прыхільнікаў, з першага месца выйшаўшы ў чвэрцьфінал Кубка, матчы якога пройдуць пасля Новага года.
Ігар АДАМОВІЧ.  Фота аўтара.

Падрабязнасці чытайце ў газеце №№ 247-249 (24 снежня 2015 г.)



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *