Більярдны турнір у Чэрвені: вызначылі мацнейшых

Спорт

Раённы фізкультурна-спартыўны клуб правёў у спартыўным комплексе “Ігумен” Чэрвеньскай СДЮШАР більярдны турнір.

Удзел у спаборніцтвах бралі восем спартсменаў. Яны аспрэчвалі першынство ў сустрэчах на выбыванне да дзвюх перамог.
У гульні за трэцяе месца Віталь Пархачоў быў мацнейшым за свайго брата Міхаіла. А першае месца заняў Андрэй Шкаруба, які з лікам 2:1 адолеў Уладзіміра Церашонка.

Дыпломы, медалі і памятныя статуэткі ўручыў пераможцам і прызёрам выконваючы абавязкі старшыні раённага фізкультурна-спартыўнага клуба Дзмітрый Чысты.

Ігар АДАМОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *