Адсеяліся!

Аграрный сектор

Земляробы сельгасфіліяла «Новыя Зелянькі» ААТ «Гарадскі малочны завод №1» першымі на Чэрвеньшчыне завяршылі сяўбу ранніх яравых зерневых культур. Гэты від работ выкананы тут на 355 гектарах. З іх 280 гектараў засеяў механізатар Леанід Зыль (на здымку).

Паводле звестак райсельгасхарчу на раніцу 10 красавіка, таксама цалкам пасеялі раннія яравыя зерневыя культуры ў эксперыментальнай базе «Натальеўск», ПСГ «Дамавіцкі» ААТ «Мінскі падшыпнікавы завод» і ААТ «Раванічы». 96 працэнтаў ад неабходнага займаюць яны ў КСУП «Ганута-агра», 93 — у філіяле «Аграбокс» СП «Унібокс».

Усяго ў гаспадарках раннія яравыя зерневыя культуры пасеяны на 80 працэнтах адведзеных пад іх палеткаў.

Фота Ігара АДАМОВІЧА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *