ЗІМОВЫЯ КЛОПАТЫ АГРАРЫЯЎ

Аграрный сектор

З пачатку года валавы надой малака ў гаспадарках раёна склаў 1336978 кілаграмаў, што складае 105,3% да адпаведнага перыяду мінулага года. Найбольш малака атрымалі ў СВК «Х з’езд Саветаў» — 214868 кілаграмаў і ў эксперыментальнай базе «Натальеўск» — 181844 кілаграмы. Надой на фуражную карову ў названых гаспадарках за гэты перыяд склаў 123,84 і 156,09 кілаграма адпаведна. У філіяле «Агра-Бокс Заатэх» гэты паказчык самы большы ў раёне — 180,86 кілаграма малака. Па раёну валавы надой на фуражную карову з пачатку месяца склаў 104,84 кілаграма малака.

З пачатку месяца гаспадаркі раёна рэалізавалі 1183687 кілаграмаў малака. Гэта на 94581 кілаграм малака больш, чым было рэалізавана за адпаведны перыяд мінулага года. Таварнасць прадукцыі склала 88,53%.

***

На пачатак гэтага тыдня гаспадаркі раёна вывезлі на палеткі 268180 тон арганічных угнаенняў. А нарыхтавана іх па раёну амаль 360 тысяч тон пры агульным заданні — 385 тысяч тон (летась на гэты перыяд было назапашана 230300 тон і вывезена 198 тысяч тон).

Унесена пад яравую сяўбу 74,3 тысячы тон. Найбольш нарыхтавалі арганікі ў СВК «Лядзенскі» — 40 тысяч тон, з іх вывезена 17936 тон,  і эксперыментальнай базе «Натальеўск», дзе нарыхтавана 32194 тоны, 31798 тон вывезена і большая частка (25008 тон ) ужо ўнесена. Дарэчы, гэта гаспадарка заданне па нарыхтоўцы арганікі выканала на 141%. З перавышэннем плана нарыхтоўкі працуюць таксама СВФ «Аграбуд» (149%), філіял «Агра-Бокс» (111%), ААТ «Райаграсервіс» (108%) і Смілавіцкі аграрны каледж (105%).

Назапашваюцца і мінеральныя ўгнаенні. Пры плане 13963 тоны іх маецца ўжо 5949 тон.

***

Гаспадаркі раёна завяршаюць дапрацоўку насення зерневых і зернебабовых культур, пераважна на «Петкусах». Аднак гэтыя агрэгаты сартыруюць толькі па фракцыях. Таму калі ўзнікала неабходнасць давесці насенне да патрэбнай кандыцыі, выкарыстоўвалі зернеачышчальныя лініі філіяла «Аграбокс» і эксперыментальнай базы «Натальеўск». 

Віктар ПАРФІЯНОВІЧ  (па звестках райсельгасхарчу)



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *