Першыя сярод руплiвых

Аграрный сектор

Як і ў папярэднія гады, сёлета ў лік пераможцаў раённага спаборніцтва на жніве невыпадкова ўваходзяць прадстаўнікі СВФ «Аграбуд» ААТ «Мінскжалезабетон». Збожжавая ніва гаспадаркі радуе тутэйшых хлебаробаў умалотным коласам: кожны яе гектар дае сёння ў сярэднім больш за 38 цэнтнераў зерня.

Шмат у чым дзякуючы гэтаму першынство ў раёне трымае камбайнавы экіпаж Юрыя Жарабцова і Яўгена Сасункевіча (на здымку). Па добрай традыцыі, за пераадолены рубеж намалоту ў 500 тон яны ўжо атрымалі ад гаспадаркі фірменныя сінія майкі і кепкі.

А вось вадзіцель Уладзімір Сасункевіч, лепшы на Чэрвеньшчыне па адвозцы збожжа, неўзабаве апране жоўтыя майку і кепку, якой у гаспадарцы заахвочваюць тысячнікаў.

Заўчора ж пераможцы раённага спаборніцтва на жніве з СВФ «Аграбуд», як і лепшыя з іншых гаспадарак, прымалі заслужаныя ўзнагароды з Чэрвеня. Старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Тамара Сакалоўская ўручыла рупліўцам чырвоныя сцяжкі, удзячныя лісты райсельгасхарчу і раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК, прафсаюзныя грашовыя прэміі.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *