З падарункамі — у шматдзетныя сем’і

Общество

Раённая грамадская арганізацыя «Беларускі саюз жанчын», як і многія калектывы  раёна, кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый прыняла ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці». Старшыня раённай  арганізацыі Ала Шахоцька разам з членамі  праўлення напярэдадні Навагодніх святаў павіншавала шматдзетных маці, маці, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў і з»яўляюцца членамі раённай арганізацыі БСЖ, а таксама шматдзетных тат — кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый. Усе яны атрымалі  салодкія падарункі.

У гэтыя дні  не засталіся па-за ўвагай і жанчыны-ветэраны, якія цяпер знаходзяцца на заслужаным адпачынку, але не страцілі сваёй актыўнай жыццёвай пазіцыі і засталіся вернымі Беларускаму саюзу жанчын.

Людміла РАБЕЦКАЯ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *