Падарункі ад маладзёжнай каталіцкай місіі «Чыстае сэрца»

Напярэдадні Новага года прывёз іх выхаванцам Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Чэрвеня  дырэктар гэтай місіі, прэс-сакратар Канферэнцыі каталіцкіх епіскапаў Беларусі ксёндз Юрый Санько (на здымку злева). Каталіцкая місія “Чыстае сэрца”  заснавана тры гады таму Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім Тадэушам Кандрусевічам у адпаведнасці з прынцыпамі хрысціянскай  міласэрнасці і дзеля дабрачыннай, сацыяльнай дзейнасці. — Для акцыі “Калядная ўсмешка” […]

Продолжить чтение

Падарылі дзецям казку навагоднюю

Вясёлы Снегавік у кампаніі з Дзедам Марозам і Снягуркай завіталі напярэдадні Новага года да выхаванцаў Чэрвеньскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра. Разам з дзецьмі яны вадзілі карагоды, спявалі і танцавалі. А напрыканцы ўручылі кожнаму падарункі. Арганізавала гэты навагодні ранішнік ТАА «СТФ-мантаж». — Для нас падобнае мерапрыемства ў сацыяльна-педагагічным прытулку ўжо другое сёлета: першую дабрачынную акцыю ладзілі тут […]

Продолжить чтение

Саміт Дзедаў Марозаў і Снягурак

З Новым вас добрым і радасным годам, Хлеба і сонца, міру і згоды! Моцнага ўсім вам здароўя, сябры, Мірная зорка хай ярка гарыць, Спраўдзяцца ўсе вашы мары, жаданні, Светлым і радасным стрэне вас ранне! Шмат вось такіх шчырых пажаданняў гучала ад Дзедаў Марозаў і Снягурак у мінулую суботу ў Чэрвені на плошчы ля самай вялікай […]

Продолжить чтение