Падарылі дзецям казку навагоднюю

Общество

Вясёлы Снегавік у кампаніі з Дзедам Марозам і Снягуркай завіталі напярэдадні Новага года да выхаванцаў Чэрвеньскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра. Разам з дзецьмі яны вадзілі карагоды, спявалі і танцавалі. А напрыканцы ўручылі кожнаму падарункі.

Арганізавала гэты навагодні ранішнік ТАА «СТФ-мантаж».

— Для нас падобнае мерапрыемства ў сацыяльна-педагагічным прытулку ўжо другое сёлета: першую дабрачынную акцыю ладзілі тут да Міжнароднага дня абароны дзяцей,  — распавёў генеральны дырэктар прадпрыемства Андрэй Гундар. — Як бацька дзвюх дачок, лічу, што не павінна быць абдзеленых клопатам і пяшчотай дзяцей. Адметна, што ідэю правядзення навагодняга ранішніка падтрымаў не толькі наш прафсаюзны камітэт, але і моладзь. Мая пляменніца Алёна, якая выканала на свяце ролю Снегавіка, разам з сябрамі Алесяй (Снягурка) і Максімам (Дзед Мароз) самі ўзялі ў арэнду касцюмы і на дабрачыннай аснове зрабілі прадстаўленне.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *