Аздаравіліся на зімовых канікулах

Общество

На працягу шасці дзён у пяці лагерах з дзённым знаходжаннем (у Грабёнскай, Хутарскай, Раваніцкай, Турэцкай і Валевачоўскай школах) узнавілі здароўе, актыўна і цікава адпачылі 210 хлопчыкаў і дзяўчынак.

Мінскае абласное ўпраўленне Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленню і санаторна-курортнаму лячэнню насельніцтва выдаткавала нашаму раёну на гэтыя мэты амаль 39 мільёнаў рублёў — па 30 тысяч 950 рублёў на адно дзіця ў дзень. Пры залічэнні ў лагеры перавага аддавалася дзецям са шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў, дзецям-сіротам і дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, непаўналетнім, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы.

Наведвальнікі лагераў пабывалі ў «Гасцёўні Дзеда Мароза» ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі г.Чэрвеня. Для іх быў наладжаны шэраг выхаваўчых мерапрыемстваў, прысвечаных 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне: сустрэчы з ветэранамі, экскурсіі ў музеі і па гістарычных мясцінах. Адмысловая ўвага надавалася прафілактыцы дарожна-транспартнага траўматызму, прапагандзе здаровага ладу жыцця праз фізкультурна-аздараўленчыя мерапрыемствы.

Людміла ПАДДУБІЦКАЯ, галоўны спецыяліст

прадстаўніцтва Мінскага абласнога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленню і санаторна-курортнаму лячэнню насельніцтва па Чэрвеньскаму раёну



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *