Працоўныя калектывы і грамадскасць Чэрвеньшчыны на рэспубліканскім суботніку

Общество

Гэтыя здымкі,  зробленыя падчас правядзення ў раёне рэспубліканскага суботніка,  яскрава сведчаць аб актыўным ўдзеле ў ім шматлікіх калектываў.  З добрым настроем ладзілі добрыя справы.   Работы хапала ўсім.

Асабліва патрэбны былі рабочыя рукі на добраўпарадкаванні тэрыторыі фізкультурна-аздараўленчага комплексу. Тут працавалі не толькі работнікі райвыканкама на чале са старшынёй Іванам Муха, але і больш за 20 чалавек з Мінскага аблвыканкама, якія прыехалі разам з губернатарам вобласці Сямёнам Шапіра. Яны ўладкоўвалі дарожкі, укладвалі тратуарную плітку і бардзюрны камень…

Больш за 20 калектываў добраўпарадкавалі памятныя месцы, помнікі: фарбавалі, бялілі, высаджвалі кветкі, туі, дрэвы.

Моладзь  раёна, члены БРСМ, навучэнцы і школьнікі добраўпарадкоўвалі  тэрыторыю  маладзёжнага парка. Яны ачышчалі яго ад сухастою і лістоты, уладкоўвалі дарожкі, бялілі дрэвы.

Работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі прыбіралі сквер, вывозілі бытавое смецце ад шматпавярховак, бялілі бардзюры,  фарбавалі будынкі, рамантавалі платы.

Пасля суботніка ўвесь наш раён папрыгажэў, пасвятлеў. Прыемна ўсведамляць,  што гэта — вынік нашай агульнай працы і клопату пра  месца, дзе мы жывём і працуем.

 

 

 

 

 

 

Па статыстычных дадзеных, у суботніку прынялі  ўдзел больш за 10,5 тысячы чэрвеньцаў. У выніку ў  агульную скарбонку рабочай суботы зароблена  132,4 мільёна рублёў.

 

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Людміла РАБЕЦКАЯ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *