Наяўнасць жывёлы ў раёне

Аграрный сектор

Як паведаміла рэдакцыі галоўнае статыстычнае ўпраўленне Мінскай вобласці, па стану на першае студзеня сёлетняга года ў сельскагаспадарчых арганізацыях раёна мелася 34,3 тысячы буйной рагатай жывёлы. Гэта на 0,7 працэнта менш, чым на аналагічную дату мінулага года.

Колькасць кароў на першае студзеня складала 14 тысяч (на 0,2 працэнта больш), свіней — 19,3 тысячы (на 16,9 працэнта менш), коней — 2 тысячы (на 7,2 працэнта менш).

У асабістых гаспадарках насельніцтва сельскай мясцовасці на пачатак года ўтрымлівалася 400 кароў (76,4 працэнта ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года), 2,8 тысячы свіней (55,8 працэнта), 500 авечак і коз (78,2 працэнта), 200 коней (82,6 працэнта), 46,4 тысячы птушкі (92,7 працэнта).

З агульнай колькасці асабістых гаспадарак у 4,9 працэнта іх трымалі на першае студзеня буйную рагатую жывёлу. У тым ліку кароў — у 4,7 працэнта гаспадарак, свіней — 20,5 працэнта, авечак — 0,3 працэнта, коз — 1,9 працэнта асабістых гаспадарак.

А.РУЖЫН



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *