Каб было чыста, утульна, прыгожа…

Благоустройство

Навядзенне парадку на зямлі — пытанне, якое не мае тэрміну даўніны. Гэта не толькі назва аднайменнай рэспубліканскай праграмы, гэта штодзённы клопат улады ўсіх узроўняў, адказных службаў і канкрэтных гаспадароў.

А што вызначае сапраўднага гаспадара? Тое, як ён адносіцца да самага дарагога, што ў нас ёсць, — да нашай зямлі. Сёлетняя ранняя вясна паспрыяла  таму, каб  жыхары Чэрвеньшчыны загадзя распачалі  работы па навядзенню парадку ў сваіх дварах, прымадавых тэрыторыях.  Да гэтай справы цяпер  неабходна далучыцца і кожнаму ў грамадскіх месцах, на тэрыторыях прадпрыемстваў, гаспадарак і арганізацый.  Родны горад, вёска, як і ўласны дом, патрабуюць пастаяннага клопату, падтрымкі і догляду.

Сёння на Чэрвеньшчыне ладзіцца рэспубліканскі суботнік. Удзел у ім прымаюць  калектывы ўсіх устаноў, арганізацый, служб, прадпрыемстваў раёна.

Многія калектывы будуць працаваць на добраўпарадкаванні помнікаў воінаў і партызан, якія загінулі  на тэрыторыі раёна. Гэта асабліва актуальна падчас падрыхтоўкі  і ажыццяўлення мерапрыемстваў, прысвечаных 70-й гадавіне  вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі  савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Толькі  на  мемарыяльным комплексе «Папова Града», які  ўшаноўвае памяць спаленай тут у вайну вёскі разам з жыхарамі,  сёння наводзяць парадак больш за 100 чалавек.

У  сённяшнім суботніку кожнаму жадаючаму далучыцца да работы на агульную карысць раёна знаходзіцца справа па душы. Хтосьці  прыводзіць у парадак  закінутыя сядзібы, ліквідуе стыхійныя звалкі, знішчае пустазелле, іншыя працуюць на зборы камянёў, садзяць дрэўцы , кустарнікі  кветкі, упарадкоўваюць газоны, клумбы…

Праз некалькі тыдняў клапатлівая маці-прырода пачне аздабляць зямлю першай зелянінай, набяруць моц пасаджаныя дрэвы, кусты, кветкі. І так прыемна будзе ўсведамляць кожнаму, што менавіта яго рукі стварылі навокал такую прыгажосць.

Людміла РАБЕЦКАЯ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *