Член выбарчай каміссіі Людміла Качан уручыла маладому выбаршчыку віншавальны ліст

Общество

23 сакавіка ў выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў у Чэрвеньскім раёне ўпершыню прымалі удзел 294 юнакоў і дзяўчат. Сярод іх — Максім Альховік, навучэнец апошняга курса Чэрвеньскага будаўнічага ліцэя. Выканаць свой грамадзянскі абавязак ён завітаў у гарадскую сярэднюю школу №3, дзе працавала Гарбачоўская выбарчая камісія №3.

Галасую ўпершыню, — сказаў Максім, — канешне ж крыху хвалююся. Усведамляю, што і мой голас будзе мець пэўную вагу ў агульнай масе галасоў. Спадзяюся, што зноў абраныя дэпутаты больш увагі будуць надаваць праблемам моладзі.

Для маладых выбаршчыкаў участковыя выбарчыя камісіі падрыхтавалі віншавальныя лісты, у якіх у прыватнасці, гаворыцца: «Мы рады, што вы атрымалі магчымасць выкарыстаць сваё канстытуцыйнае права — удзельнічаць у выбарчым працэсе і сваім выбарам уплываць на сацыяльна-палітычнае жыццё нашага раёна і рэспублікі ў цэлым. Шчыра жадаем вам поспехаў у дасягненні намечаных мэтаў, здзяйснення самых запаветных жаданняў, здароўя і дабрабыту».

Таццяна МАРЦЬЯНАВА, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *