ПРЫЧЫНА ЎЗГАРАННЯ — НЯСПРАЎНАЯ ПЕЧ

Безопасность

У чацвер напачатку апошняй гадзіны сутак у Чэрвеньскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб пажары ў вёсцы Рудня. Ратавальнікі, якая прыехалі на месца здарэння, выявілі моцнае задымленне ў аднапавярховым чатырохкватэрным цагляным доме. У выніку пажару пашкоджана сцяна паміж двума кватэрамі. На момант пажару ў адной з кватэр знаходзілася кватэраздымшчыца, 1983 года нараджэння, яе дзесяцігадовая дачка і дзевяцімесячны сын. Убачыўшы дым, жанчына апранула дзяцей і выйшла на вуліцу. Пацярпелых няма. Прычына пажару — няспраўнасць пячнога ацяплення.

І.УЛАДЗІМІРАЎ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *