З НЕБАМ ПАРАДНЁНЫЯ

Люди и судьбы

Заканчэнне.

Знаёмствы — як падарунак лёсу

У горадзе Богадухаве Харкаўскай вобласці лёс паслаў яму сустрэчу з будучай жонкай — прыгажуняй Эльзай Рыгораўнай. Закахаліся з першага погляду. Пражылі сумесна ў згодзе 56 гадоў. Выхавалі дваіх сыноў, якія таксама сталі лётчыкамі (на здымку).

Сяргей — шэф-пілот літоўскай авіяцыйнай акадэміі. Вучыў і беларускіх пілотаў авалодваць боінгамі. Малодшы сын Алёша — шэф-пілот адной з авіяцыйных літоўскіх кампаній.

Іх жонкі таксама авіятары — лятаюць сцюардэсамі.  Унук Алекс, сын Сяргея, вучыцца на пілота ў авіяцыйнай акадэміі Літвы. Унучка, Аляксандра, дачка Аляксея, — студэнтка лётнага факультэта літоўскага ўніверсітэта.

Такім чынам, Анатолій Васільевіч з’яўляецца роданачальнікам авіяцыйнай дынастыі.

За бездакорнае выкананне службовых абавязкаў Эльзе Рыгораўне было прысвоена  ганаровае званне “Заслужаны медыцынскі работнік СССР”. Яна з’яўлялася надзейнай падтрымкай на жыццёвым шляху Анатолія Васільевіча. І сёння ён смуткуе з-за таго, што няма ўжо жонкі на гэтым свеце.

Моцнае сяброўства звязвала Анатолія Васільевіча з канструктарам Сяргеем Аляксандравічам Якаўлевым — сынам сусветна вядомага канструктара Якаўлева. Ён падараваў Мосіну сваю кнігу “Спартыўныя самалёты” з надпісам “Анатолию Васильевичу Мосину с чувством искренней симпатии — от автора. 19.06.1988 г.”

Дзякуючы намаганням Анатолія Васільевіча Літва атрымала 12 самалётаў “ЯК-42” — навінку канструктарскага бюро імя Якаўлева. У суверэннай Літве самалёты прадалі “жывымі” Пакістану — гэта значыць, з пілотамі. Яго сыну давялося на іх там выконваць рэйсы.

У Анатолія Васільевіча захоўваецца мадэль гэтага самалёта — падарунак канструктарскага бюро імя Якаўлева.

У працоўнай кніжцы Мосіна каля 80 заахвочванняў. Без самалётаў ён уяўляў сябе. На крылах ляцеў і дамоў, дзе чакалі любімая Эльза Рыгораўна і два сыны. Меліся сілы працаваць, вялікі вопыт…

І раптам… непатрэбны

У 1991 годзе распаўся СССР. У шмат якіх кутках яго былыя дбайныя грамадзяне засталіся лішнімі, непатрэбнымі. У снежні1992 года Анатолій Васільевіч і шматлікія яго калегі-авіятары былі звольнены з пасад па прычыне скарачэння колькасці персаналу. Фактычна ж у Літве пачаліся назначэнні на адказныя пасады асоб карэннай нацыянальнасці.

Некаторыя спецыялісты падавалі ў суд і выігрывалі справу. Але потым іх усяроўна скарачалі. Мусін жа думаў аб будучым сыноў, унукаў, каб не нашкодзіць ім.

На малую Радзіму

У 1993 годзе разам з жонкай вярнуўся на сваю малую радзіму — у Смілавічы. Тут, на вуліцы Горкага пад векавымі вербамі іх чакаў стары матчын дом, а дакладней — дзедаў. Падчас фашысцкай акупацыі гітлераўцы выкінулі дзеда з хаты. Яму дазволілі ўзыць хлеў. Дзед перацягнуў яго ў нізіну да сажалкі, прарэзаў вокны, склаў печ. Без падлогі, сяк-так перажыў вайну.

Пасля вяртання з Тамбоўскай вобласці маці Мосіна жыла тут да апошніх сваіх дзён. Анатолій Васільевіч вырашыў адбудавацца на гэтым месцы. Праект дома, дызайн тэрыторыі рыхтаваў з жонкай. Увасобілі ў пабудове ўласныя сучасныя бачанні жылля. Дом атрымаўся прыгожым, утульным, зручным для жыцця. Радуе вочы агарод, сад, сажалка, у якой водзіцца рыбка. Не апісаць шчасця, якое свяцілася на твары майго ўнука Максімкі, калі ён выцягваў карасікаў.

Мосіны не разбурылі стары дзедаў дом, як гэта шмат хто робіць. Ён  захаваўся, увайшоў неад’емнай часткай новай пабудовы як пакой.

… Анатолія Васільевіча Мусіна смілаўчане называюць паміж сабой “лётчык”. Гэта ганаровае народнае званне застанецца з ім назаўжды.

Іван ЯРАШЭВІЧ,

г.п. Смілавічы.

Фота аўтара і з сямейнага альбома А.В.Мосіна

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *