У вёсцы Натальеўск неўзабаве адкрыюць пункт абслугоўвання карыстальнікаў платных дарог з кругласутачным рэжымам працы.
Паводле паведамлення БЕЛТА, адбудзецца гэта ў рамках пашырэння ў Беларусі з 1 студзеня 2014 года сеткі платных дарог за кошт увядзення збораў за праезд на ўчастку магістралі М-4 Мінск — Магілёў з 74 па 192 кіламетр. Тым самым агульная працягласць сеткі платных аўтадарог у краіне дасягне 933 кіламетраў.
Ігар АДАМОВІЧ