ПАВІНШАВАЛІ ДЭПУТАТ І «КАМУНАРКА»

Общество

Салодкія навагоднія падарункі ад сумеснага адкрытага акцыянернага таварыства «Камунарка» атрымалі на гэтым тыдні 305 выхаванцаў Чэрвеньскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

Мерапрыемства было наладжана па ініцыятыве і пры ўдзеле дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ, старшыні пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы Віктара Шчэцькі ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці». Разам з ім на навагодняе прадстаўленне ў дом-інтэрнат завіталі намеснік генеральнага дырэктара сумеснага ААТ «Камунарка» Аляксандр Сільчанка і старшыня Чэрвеньскага раённага Савета дэпутатаў Валянціна Тарасік.

— Праводзячы акцыю, мы хацелі падарыць дзецям і моладзі інтэрната, якім не хапае бацькоўскай увагі і пяшчоты, цеплыню сваіх сэрцаў. Мяркуючы па тым, як шчыра яны радаваліся, нам гэта ўдалося, — адзначыў Віктар Шчэцька.

Ігар АДАМОВІЧ.

Фота Ларысы ЕФІМЕНКА

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *