ДАВАЙЦЕ ЗДУЖАЕМ ГАЛАЛЁД!

Общество

Сёлета зіма прыйшла да нас са сваім звычайным атрыбутам — галалёдам. Што гэта такое, думаю, не раз і не два адчуў ужо на сабе кожны жыхар Чэрвеньшчыны. Я даўно разважаю над гэтай праблемай. І вось нядаўна яна акрэслілася ў прапанову да чытачоў любімага «Раённага весніка» — уладальнікаў прыватнага жылля ў горадзе і на вёсцы.

У кожнага з нас хаця б раз на тыдзень знойдзецца вядро попелу. І нават калі ў хаце не пячное ацяпленне, ёсць лазня, варыўня… Калі кожны пасыпле яго на вуліцу ля сваёй хаты, галалёд здужаем! І зробім зручна не толькі сабе, але і тым, хто прыходзіць да нас — дзецям, суседзям, сацыяльным работнікам, паштальёнам…

Вядома, што камунгас не паспявае ўсюды пасыпаць вуліцы. А там, дзе яны пакрыты тоўстым слоем лёду, да бяды зусім недалёка — ці ў Чэрвені, ці ў вёсцы… Дык хіба ж мы — зломкі?! Пасыпаць попелам участак дарогі можа кожны, незалежна ад узросту, трэба толькі захацець. Не хачу выхваляцца, але я гэтак раблю каля сябе ўжо не першы год… А цяпер вырашыла звярнуцца і да чытачоў «раёнкі» з гэткай прапановай. Мо, хто з мяне і пасмяецца, але мне здаецца, што карысць усё ж відавочная…

Святлана ПРЫШЫВАЛКА, пенсіянерка, г.Чэрвень

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *