Прадстаўнікі Чэрвеньшчыны занялі трэцяе агульнакаманднае месца ў абласной спартакіядзе работнікаў аддзелаў адукацыі, спорту і турызму райвыканкамаў.
Яшчэ двума каманднымі трэцімі месцамі адзначыліся яны і ў асобных відах праграмы: па настольнаму тэнісу (Крысціна Аношка і Павел Ярашэвіч), а таксама — більярду (Крысціна Аношка і Леанід Губарэвіч).
Ігар АДАМОВІЧ