ДОБРЫЯ СЛОВЫ — ДОБРЫМ ЛЮДЗЯМ

Общество

Як вядома, кожны тата ці мама марыць пра тое, каб іх дзеці ў дзіцячым садку былі не толькі накормленыя і дагледжаныя, але і гарманічна развіваліся. Вось і бацькоўскі камітэт нашага садка на чале з Яўгеніяй Марозавай вырашыў праявіць ініцыятыву і знайсці фундатара, які б дапамог садку набыць музычны цэнтр.

З такой просьбай яны звярнуліся да індывідуальнага прадпрымальніка Фелікса Грыгарана. І ён сапраўды дапамог матэрыяльна! Гэты музычны цэнтр для нас — цудоўны набытак!

Сардэчна дзякуем шаноўнаму Феліксу Шагенавічу за яго шчодрасць, а бацькоўскаму камітэту — за ініцыятыву, даведзеную да свайго лагічнага завяршэння.

Са шчырай павагай — Ірына КУЧЫНСКАЯ,

загадчыца Любішынскага дзіцячага сада

***

У аддзяленні тэрапіі Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бальніцы мяне добра лячылі, глядзелі за мной урачы Яўген Сітчыхін і Андрэй Гурыновіч, медсёстры Юлія Хурсевіч і Ала Баранава, працэдурная медсястра Таццяна Калтовіч, санітаркі Таццяна Шышонак і Людміла Канаш. Дзякуй вам, дарагія нашы медыцынскія работнікі, за тое, што дапамагаеце нам, састарэлым, за вашу нялёгкую працу. Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя і дабрабыту.

Са шчырай павагай — Міхаіл ТАБОЛІН,

пенсіянер, г.Чэрвень

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *