ПРЫБРАЛІ ЛЕС АД СМЕЦЦЯ

Молодежная политика

Акцыя «Чысты лес» прайшла 12 кастрычніка на Чэрвеньшчыне. Як паведаміла намеснік дырэктара Чэрвеньскага лясгаса па ідэалагічнай рабоце Жанна Чарнавец, у мерапрыемствах па добраўпарадкаванню месцаў масавага адпачынку, участкаў лесу, што прылягаюць да аўтамабільных дарог, ліквідацыі стыхійных звалак у лясных масівах, ля садаводчых таварыстваў узялі ўдзел каля 300 чалавек. Да работнікаў лясгаса, якія працавалі ва ўсіх лясніцтвах, далучыліся школьнікі, пенсіянеры і іншыя.

Усяго падчас акцыі сабрана і вывезена на ўтылізацыю больш за 27 кубічных метраў бытавога смецця.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *