МАЛАДЫЯ ЛЕСАВОДЫ СУСТРЭЛІСЯ Ў ГЛЫБОКІМ

Общество

Памочнік ляснічага Грабёнскага лясніцтва Пётр Дамаронак прадставіў у чацвер Чэрвеньшчыну на рэспубліканскім семінары-нарадзе маладых спецыялістаў «Лес — моладзь — будучыня», які прайшоў у Глыбоцкім лясгасе Віцебскай вобласці.

Як паведаміла намеснік дырэктара Чэрвеньскага лясгаса па ідэалагічнай рабоце Жанна Чарнавец, семінар праводзіўся ў рамках работы па замацаванню маладых спецыялістаў на вытворчасцях, размешчаных галоўным чынам у сельскай мясцовасці. Падчас яго маладыя спецыялісты, якія прыйшлі пасля заканцэння ВНУ на працу ў арганізацыі лясной гаспадаркі, пазнаёміліся з перадавым вопытам мясцовых лясніцтваў, абмяняліся ўражаннямі. Па традыцыі ў рамках семінара прайшоў «круглы стол» з міністрам лясной гаспадаркі. На ім абмеркаваны актуальныя пытанні, звязаныя з працай маладых спецыялістаў, іх уладкаваннем на месцах, планамі на будучыню, а таксама важнейшыя задачы, якія стаяць перад работнікамі галіны. Напрыканцы семінара адбылася цырымонія пасвячэння маладых спецыялістаў у лесаводы і закладка памятнай алеі ў парку Перамогі.

Ігар АДАМОВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *