У ЦЭНТРЫ ЎВАГІ — ПАДРЫХТОЎКА ДА НОВАГА НАВУЧАЛЬНАГА ГОДА

Общество

Пытанні падрыхтоўкі да новага навучальнага года абмяркоўваліся 12 жніўня на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з міністрам адукацыі Сяргеем Маскевічам. Сустрэча прайшла з удзелам першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Радзькова. Прэзідэнт падкрэсліў, што дзяржава пры неабходнасці гатова дапамагчы сем’ям, выдзеліўшы сродкі на тое, каб сабраць дзяцей у школу. Але сродкі павінны выдзяляцца мэтавым чынам.  Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы звярнуў асаблівую ўвагу на пытанні бяспекі: у школах з гэтага пункту гледжання ўсё павінна быць зроблена належным чынам і павінны быць няўхільна рэалізаваны адпаведныя даручэнні Прэзідэнта. Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў павысіць узровень дысцыпліны і арганізацыі работы ў педагагічных калектывах.

БелТА

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *