Мінулы тыдзень вызначыў першых пераможцаў спаборніцтва на жніве ў раёне. А ў пачатку гэтага ім уручылі Удзячныя лісты райсельгасхарчу, райкама прафсаюза работнікаў АПК, грашовыя прэміі за кошт сродкаў райкама прафсаюза і чырвоныя сцяжкі.tc «Мінулы тыдзень вызначыў першых пераможцаў спаборніцтва на жніве ў раёне. А ў пачатку гэтага ім уручылі Удзячныя лісты райсельгасхарчу, райкама прафсаюза работнікаў АПК, грашовыя прэміі за кошт сродкаў райкама прафсаюза і чырвоныя сцяжкі.»

Адразу тры камплекты ўзнагарод накіраваліся па аднаму адрасу — адкрытае акцыянернае таварыства «Валевачы». Дарэчы, і ўсе тры пераможцы шчыравалі ў дзень іх уручэння на адным палетку. Перадавы механізатар Уладзімір Пачасуй, як і некалькі апошніх сезонаў працы на камбайне, мае ў памочніках сына Віктара.

А вось у неаднаразовага пераможцы раённага спаборніцтва камбайнера Аляксандра Колтуна, які яшчэ летась працаваў на ўборцы зерневых разам з сынам Антонам, новы памочнік. У гарачую пару жніва падахвоціўся выйсці ў поле слесар механічных майстэрняў гаспадаркі Мікалай Патапенка. Жартуе, што на сёмым дзесятку давялося ўзгадваць досвед памочніка камбайнера, які апошнім разам меў…гадоў трыццаць таму.

Трэці ўзнагароджаны прадстаўнік ААТ «Валевачы» — вадзіцель «МАЗа» Пётр Галубец — таксама пераможца мінулагодняга раённага спаборніцтва на жніве. Як і летась, сёлета ён стаў першым на Чэрвеньшчыне вадзіцелем-тысячнікам.

Зрэшты, сярод тых, хто на мінулым тыдні ўганараваны Удзячнымі лістамі, прэміямі і сцяжкамі, усе — вядомыя асобы. Вось і камбайнера Станіслава Баброўскага з нязменным памочнікам — сынам Сяргеем — сталыя чытачы газеты пэўна ж пазнаюць на здымку. Гэты руплівы экіпаж ці не штогод вызначаецца на жніве ў раёне і трапляе ў фотааб’ектыў «Раённага весніка».

…Чырвоны сцяжок, што зноў усталяваны на вышэйшай кропцы зернесушыльнага комплексу ААТ «Чэрвеньскі райаграсервіс» у вёсцы Астравы, у апошнія некалькі гадоў стаў гэткім жа неад’емным атрыбутам наваколля, як буслянка на воданапорнай вежы непадалёк. А гаспадараць тут аператары Уладзімір Мажутка і Пётр Тэбікаў. Летась яны высушылі і ачысцілі больш за 5 тысяч тон збожжа і сталі лепшымі ў раёне па выніках жніва. Сёлета ўжо за першы тыдзень спаборніцтва ўпэўнена перасягнулі тысячу тон. Важкая заяўка на новую перамогу!
Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара