ХАЧУ ШЧЫРА ПАДЗЯКАВАЦЬ

Общество

З трэцяга па трынаццатага жніўня я знаходзіўся на лячэнні ў Раваніцкай сельскай участковай бальніцы. Хачу шчыра падзякаваць яе загадчыцы Наталлі Жэкавай і ўсяму медперсаналу. Яны — проста малайцы! А шаноўная Наталля Андрэеўна — Доктар з вялікай літары! Штодзень прыходзіць, распытваецца пра самаадчуванне, прызначае правільнае лячэнне… Прыемна, што такія адносіны да пацыентаў, у тым ліку сталага ўзросту. І гэта — не толькі маё меркаванне.

Сардэчна зычу Наталлі Андрэеўне Жэкавай і ўсім работнікам Раваніцкай бальніцы моцнага здароўя, шчасця, поспехаў у працы і ўсіх даброт!

З павагай — Мікалай Ануфрыевіч КАНАПЕЛЬКА,

в.Каліта

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *