Чэрвеньцы святкуюць Дзень Незалежнасці (фота)

Актуальное Общество

Святкаванне Дня Незалежнасці ў Чэрвені пачалося ў першай палове дня. Для жыхароў і гасцей горада адкрыліся зоны актыўнасці, фотазоны, атракцыёны, гандлёвыя кропкі, летнія кафэ. Працуюць тэматычныя пляцоўкі, прэзентацыйныя зоны арганізацый раёна, выстава тэхнікі.

А чатырнаццатай гадзіне ўрачыста адкрылі вялікую праграму святочных мерапрыемстваў выступленні самадзейных калектываў і артыстаў раёна.

З віншаваннямі да чэрвеньцаў звярнуўся старшыня раённага выканаўчага камітэта Віталь Казлоў. 

— Гэта свята ветэранаў вайны, — у прыватнасці, зазначыў ён. — Іх адвагай і мужнасцю горад абараняўся ў гады вайны. Гэта свята ветэранаў працы, якія з руін узнялі гарады  і вёскі, стваралі новыя прадпрыемствы. Гэта свята тых, хто сёння стварае славу чэрвеньскай зямлі. І, канешне ж, гэта свята маладога пакалення, на якім ляжыць адказнасць за лёс сваёй малой радзімы. Гэта свята працалюбівых, ініцыятыўных, адукаваных і любячых свой раён людзей. Тых, хто штодня добрасумленна працуе на прадпрыемствах і ва ўстановах, у малым і сярэднім бізнесе, займаецца сельскай гаспадаркай і індывідуальным прадпрымальніцтвам, заняты ў сферы паслуг, адукацыі і культуры. Кожны дзень вы, дарагія землякі, аддаяце часцінку сябе, свайго сэрца і душы дзеля росквіту нашага роднага краю…

Поспехі такіх людзей у Дзень Незалежнасці на Чэрвеньшчыне традыцыйна адзначаюць узнагародамі. Віталь Казлоў уручыў Падзяку старшыні Мінаблвыканкама намесніку начальніка Чэрвеньскага РАУС Віктару Лапко, Ганаровую грамату старшыні райвыканкама – галоўнаму ўрачу Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бальніцы Андрэю Прахарэнку, Падзяку старшыні райвыканкама – педагогу-арганізатару СШ №3 Чэрвеня Таццяне Гамеза, настаўніцы Лядзенскай школы Ірыне Жаваранкавай, кіраўніку студыі “Модус” Смілавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа Лідзіі Мыцько, кіраўніку студыі “Мастацтва танца” гэтай установы Анжэле Букатка, дырэктару прыватнага прадпрыемства “Нафтабітумны завод” Аляксандру Храмцову, дырэктару прыватнага гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства “Верасок Эліт” Марыі Захаранка, намесніку дырэктара Чэрвеньскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў Анжэле Рымашэўскай, удзельнікам фальклорнага аб’яднання “Вечарына” раённага цэнтра культуры і адпачынку пад кіраўніцтвам Ларысы Арэхавай, маладой сям’і Аляксандра і Вікторыі Бародзіч з эксперыментальнай базы “Натальеўск”.

Удзячныя лісты старшыні райвыканкама атрымалі на ўрачыстасці старшыня раённай арганізацыі саюза афіцэраў Станіслаў Альшэўскі, старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Любоў Джафарава, стараста вёскі Дамавіцк Людміла Лепеш, стараста вёскі Горкаўская Слабада Ніна Мількевіч, ганаровы донар Рэспублікі Беларусь Наталля Найдовіч, добраахвотны дружыннік Чэрвеньскага лясгаса Аляксандр Русецкі і выкладчыца нядзельнай школы Свята-Мікалаеўскай царквы Чэрвеня Валянціна Усенка. Таксама Віталь Казлоў уручыў памятны падарунак навучэнцы Смілавіцкага сельгасліцэя Валерыі Калтовіч – актыўнаму валанцёру, удзельніцы дабрачынных маладзёжных акцый і ініцыятыў.

Цырымонія ўзнагароджання завяршылася флэшмобам прадстаўнікоў працоўных калектываў “Горад, які танцуе”. А святкаванне на плошчы Свабоды прадоўжылася канцэртнай праграмай ансамбля “Гуляй, казак!”, паказальнымі выступленнямі спартыўных секцый і клубаў раёна, шоу-праграмай юных талентаў “Лепш за ўсіх”.

Затым былі музычна-танцавальная інтэрактыўная праграма “100% хіт” і канцэрт маладых эстрадных выканаўцаў…

…і шоу «Адзін да аднаго».

У 22 гадзіны 50 хвілін  адбылася рэспубліканская акцыя “Спяваем Гімн Рэспублікі Беларусь разам!”. А у 23 гадзіны неба над плошчай расквеціў святочны феерверк.

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *