НА ПЛАНЁРЦЫ Ў СТАРШЫНІ РАЙВЫКАНКАМА

Общество

Першачарговая ўвага  была звернута на выкананне дзённага задання па вытворчасці малака. У прыватнасці, строга запатрабавана з кіраўнікоў, якія дапусцілі  зніжэнне гэтага паказчыка (СГК «Велікаполле», ААТ «Запольскае»), а таксама прамаруджваюць з нарыхтоўкай кармоў і не вытрымліваюць тэхналогію іх закладкі ў сянажныя ямы.

Другое пытанне, на якім сканцэнтраваў увагу актыву раёна  Іван Муха, — добраўпарадкаванне. У прыватнасці, участкаў трасы Мінск-Магілёў і Чэрвень-Смалявічы. Са справаздачай  аб зробленым тут за мінулы тыдзень старшыня райвыканкама заслухаў старшыню раённага Савета дэпутатаў Валянціну Тарасік і  намесніка старшыні райвыканкама па сацыяльнай сферы  і  ідэалогіі Алу Шахоцька, якія прызначаны адказнымі за арганізацыю гэтых работ.

З інфармацыяй аб выкананні прагнозных паказчыкаў за 5 месяцаў выступілі намеснік старшыні   райвыканкама па эканоміцы, начальнік аддзела эканомікі Алена Шлома і начальнік аддзела  па эканоміцы і рыначных адносінах упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксандр Каратчэня.

Л.ЦІТАЎК

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *