«ПРЫВІТАННЕ, КНІЖЧЫН ТЫДЗЕНЬ!»

Общество

Пад такой назвай ладзіўся цэлы шэраг разнастайных мерапрыемстваў падчас веснавых школьных вакацый. Юныя наведвальнікі з задавальненнем удзельнічалі ў гульнях, конкурсах, віктарынах.

Так, падчас літаратурнага конкурсу «Адгадай твор» дзеці праверылі ўзровень сваіх ведаў. Перамог Толя Сіманенка, які атрымаў прыз. Да літаратурна-музычнай кампазіцыі «У свеце ёсць дабро, любоў і шчасце» бібліятэкар падрыхтавала выставу «Добрыя кнігі». На гэтым пасяджэнні былі ўзгаданы лепшыя маральныя якасці чалавека — дабрыня, спачуванне і суперажыванне, гатоўнасць прыйсці на дапамогу і іншыя. На пазнавальную гадзіну «Жывы лес» у госці да дзяцей завітаў яго гаспадар — Лясун (ролю выканаў Ваня Касцевіч). Дзеці знаёміліся з насельнікамі нашых лясоў, дрэвамі і раслінамі. Напрыканцы мерапрыемства яны разгадвалі загадкі, дапаўнялі прыказкі па тэме. Добрыя веды прадэманстравала Альбіна Шпілеўская.

Да 130-годдзя Янкі Маўра мы ладзілі літаратурную гадзіну «Ён пісаў добрыя кнігі». Юныя чытачы пазнаёміліся з жыццём і творчасцю Янкі Маўра. Бібліятэкар правяла літаратурную віктарыну па творчасці пісьменніка.

Падчас літаратурна-музычнай кампазіцыі «Слава кніжцы беларускай» былі створаны ўмовы для далучэння вучняў да культурнай спадчыны беларускага народа, для абуджэння цікавасці да беларускай кніжкі. Чыталіся вершы, гучалі беларускія песні.

Святлана ВАЙЦЯХОВІЧ,

бібліятэкар Горкаўскай сельскай бібліятэкі

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *