СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧЫЯ АБ’ЕКТЫ

Аграрный сектор

За мінулы год у раёне на будаўніцтва і рэканструкцыю сельскагаспадарчых абектаў, набыццё абсталявання, узнаўленне статку было накіравана 186,1 мільярда рублёў — 152,9 працэнта адносна мінулага года.

З іх больш як 50,3 мільярда рублёў — на рэканструкцыю жывёлагадоўчых ферм і будаўніцтва малочна-даільных блокаў. Здадзены ў эксплуатацыю пасля рэканструкцыі 8 малочна-таварных ферм, у тым ліку — 4 з малочна-даільнымі блокамі, 4 — з перасоўнымі даільнымі ўстаноўкамі, 7 памяшканняў для ўтрымання буйной рагатай жывёлы.

У эксперыментальнай базе “Натальеўск” пабудаваны зерненасеннесховішча на  пяць тысяч тон і бульбасховішча на дзве тысячы тон. У сельскагаспадарчым вытворчым філіяле “Новыя Зелянькі”  — зернесушыльны комплекс, у Мінскай дзяржаўнай абласной доследнай станцыі — чатыры плёначныя цяпліцы плошчай 2880 квадратных метраў.

А.РУЖЫН

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *