Нашы навучэнцы занялі першае агульнакаманднае месца

Общество

Нядаўна на базе Клецкага сельскагаспадарчага ліцэя адбылася другая спартакіяда навучэнцаў навучальных устаноў аграпрамысловага комплексу Мінскай вобласці.

У ёй прынялі ўдзел 18 каманд, у тым ліку і Смілавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа на чале з  намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце Дз.А. Аўраменкам і капітанам У.А. Галубовічам. Яе ўдзельнікі спаборнічалі па пяці відах спорту: міні-футбол, лыжныя гонкі, плаванне, настольны тэніс, стральба з пнеўматычнай вінтоўкі. Вельмі паспяхова выступілі ў лыжнай гонцы навучэнцы нашага каледжа Дзяніс Чэмармазовіч і Ілона Мялешка. Гэта дазволіла камандзе ўзяць першае месца па выніках спаборніцтва на лыжне.

Некалькі секунд не хапіла Марыі Раманюк, каб быць першай на вадзе, але і другое месца прынесла ў скарбонку каманды шмат ачкоў.

Змагаліся нароўні з іншымі ўдзельнікамі футбалісты Павел Рэут, Вадзім Беланаў, Іван Прымачэнка, Аляксандр Сальнікаў, Алег Ферага, Сяргей Лентнер, тэнісісты Андрэй Гвоздзь і зноў жа — Марыя Раманюк. Добра адстраляўся Аляксей Уладзіміравіч Галубовіч.

У напружанай барацьбе навучэнцы Смілавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа перамаглі ўсе каманды і занялі першае агульнакаманднае месца, за што ўзнагароджаны Кубкамі і Дыпломамі. Дырэктар каледжа Тамара Канстанцінаўна Сень шчыра падзякавала навучэнцам за поспех і адзначыла, што гэта садзейнічае прафесійнай арыентацыі моладзі, пашырае інфармацыйнасць аб нашай навучальнай установе, праслаўляе Чэрвеньскі раён.

Іван ЯРАШЭВІЧ,

г.п. Смілавічы

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *