Лілія Францаўна ўзначальвае ў Савеце Рэспублікі Пастаянную камісію па заканадаўству і дзяржаўнаму будаўніцтву. Але ў гэты дзень да яе маглі звяртацца жыхары нашага раёна па любой праблеме або асабістаму пытанню. Праўда, мець стасункі з дэпутатам пажадалі толькі некалькі чалавек. У прыватнасці, жыхар в. Хвойнікі Мікалай Ашэйчык (на здымку) наведаўся, каб пагаварыць, па яго словах, «за жыццё» і падзякваць Ліліі Францаўне за аказаную яму дапамогу. Яшчэ адна жыхарка Чэрвеня прасіла паскорыць вырашэнне бытавой праблемы. Астатнія дзве гадзіны дэпутат вяла размову з прадстаўнікамі раённых служб, якія таксама прысутнічалі на прыёме, выслухала іх прапановы па ўдасканальванню заканадаўчай базы, выказала сваё меркаванне аб перспектывах развіцця нашага раёна.
Тое, што ў гэты дзень на прыём да дэпутата ніхто больш не звярнуўся, дае падставу сцвярджаць, што мясцовая ўлада і службы раёна своечасова рэагуюць на ўсе праблемы, якія ўзнікаюць ў насельніцтва.
Людміла Рабецкая.
Фота Эмы Мікульскай