ЁСЦЬ ЗАЯЎКА — АСВЯТЛЕННЕ БУДЗЕ

Общество

Ліст у рэдакцыю даслаў напрыканцы студзеня жыхар вёскі Язоўкі Уладзімір Рыгоравіч Манулік:

«З 14-га снежня 2012 года і па сёння няма вулічнага асвятлення ў вёсцы Язоўкі. Усе тэлефанаванні ў сельвыканкам і электрасеткі патрэбнага выніку не прынеслі. Спадзяёмся на дапамогу газеты «Раённы веснік».

Каб высветліць стан спраў, наш карэспандэнт патэлефанаваў старшыні Лядзенскага сельвыканкама Алене ГАМЕЗА. Вось што яна патлумачыла:

— Папярэдняя заяўка на рамонт вулічнага асвятлення ў вёсцы Язоўкі выканана 26.11.2012 года. У снежні такіх заявак ад жыхароў згаданага населенага пункта ў сельвыканкаме не зарэгістравана. Яны паступілі на пачатку студзеня гэтага года. Па дамове з Чэрвеньскім РЭС мы іх збіраем (вы ж разумееце, што дзеля адной ніхто не паедзе), а затым перадаём у гэтую абслугоўваючую арганізацыю. Выязджаюць спецыялісты да нас, як і ў іншыя сельвыканкамы, адзін раз на месяц. У студзені мы перадалі заяўкі ў РЭС — па Язоўках і яшчэ некалькіх населеных пунктах — 21 чысла. Чакаем прыезду…

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *