АДПАЧЫЛІ… Ў ШКОЛАХ

Общество

Традыцыйныя дзіцячыя аздараўленчыя лагеры працавалі падчас зімовых вакацый на базе СШ №2 і СШ №3 г.Чэрвеня, СШ №2 г.п.Смілавічы, Запольскай і Раваніцкай школ. На гэтыя мэты абласное ўпраўленне Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленню і санаторна-курортнаму лячэнню выдзеліла чатыры з паловай мільёны рублёў.

З 26 па 31 снежня ў іх адпачылі і паўдзельнічалі ў шэрагу культурных, спартыўных, забаўляльных мерапрыемстваў 125 вучняў.

Святлана АДАМОВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *