ГАНАРУСЯ СВАІМ ВУЧНЕМ

Общество

Адзін са сваіх шматлікіх маіх вучняў — Генадзь  Рымашэўскі з вёскі Рэчкі. Памятаю яго па школе — дысцыплінаваны, паслухмяны. Вучыўся нядрэнна, прыгожа спяваў, граў на гітары. Мы, суседзі, не аднойчы заслухоўваліся яго выкананнем песень пад уласны акампанемент. Пазней Генадзь удзельнічаў у адным з ансамбляў, радаваў гледачоў і слухачоў сваімі спевамі. Потым была вучоба ў электрамеханічным тэхнікуме, служба ў войску…

Я часта з ім сустракалася, балазе яго матуля жыве са мной па суседству. І вось аднойчы Гена здзівіў мяне сваім паэтычным захапленнем. Ён падараваў мне свой зборнічак вершаў пад назвай «Трохгранны дуб». Я шчыра ўзрадавалася, падзякавала і з асалодай прачытала.

А затым у Лучскай бібліятэцы я сустрэлася і з іншымі зборнікамі Генадзя Рымашэўскага — «Мясціны родныя мае» і «Мелодыя цішыні». Хачу зазначыць, што вершы майго колішняга вучня прасякнуты любоўю да родных мясцін, замілаваннем, захапленнем сваёй малой радзімай і неабсяжнымі прасторамі роднай Беларусі.

Шмат вершаў Гена прысвяціў любай жонцы Анжэле Мікалаеўне, якая працуе ў аддзеле адукацыі, дарагім сэрцу дзецям, якіх у яго двое, матулі, аднавяскоўцам. Асобны верш прысвечаны цёшчы — Ганне Аляксандраўне, медработніку Лядзенскай бальніцы. Ёсць у Генадзя Рымашэўскага і песні. Вось які таленавіты паэт-песеннік, ураджэнец вёскі Рэчкі, жыве ў Чэрвені! У яго шчаслівая сям’я, ён — узорны і клапатлівы бацька, гонар сваёй матулі.

Я таксама ганаруся ім, яго творчым запалам, няўрымслівым жаданнем апяваць у сваіх вершах прыгажосць краіны.

Здароўя табе, Генадзь, творчага натхнення, поспехаў у працы. А яшчэ — ніколі не сумаваць, жыць, кахаць і працвітаць! Чакаем ад цябе новых твораў!

Рэгіна Васільеўна ШАЛУПЕНКА,

в.Рэчкі

Фота Святланы АДАМОВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *