“ЦІ РАЗМАЎЛЯЕЦЕ ВЫ НА РОДНАЙ МОВЕ?”

Общество

Мы  спыталі ў чытачоў: “ЦІ РАЗМАЎЛЯЕЦЕ ВЫ НА РОДНАЙ МОВЕ?”

Наталля Гарлоўская,

настаўніца беларускай мовы і літаратуры:

«У нашай школе на гэтым тыдні будуць праходзіць спецыяльныя мерапрыемствы, прысвечаныя святу роднай мовы. Па  сваёй прафесіі мне даводзіцца размаўляць на ёй даволі часта, можна сказаць, заўсёды.»

Жанна Манулік,

настаўніца замежнай мовы:

«Нягледзячы на тое, што я выкладаю англійскую мову, паважаю і люблю нашу родную беларускую. Бо мае бацькі размаўляюць так, і  сваіх дзетак вучу размаўляць на ёй. Ужо меншы сыночак ведае некалькі слоў па -беларуску»

Любоў Дадалка,

індывідуальны прадпрымальнік:

» Ведаю што 21 лютага адзначаецца свята роднай мовы. Гэта добра, што такое  яно існуе. Стараюся іншы раз размаўляць на роднай мове.  Але, на жаль, пад уплывам рускай  ў мяне не атрымліваецца размаўляць поўнасцю на беларускай.

 

Распытвала Кацярына Шумко,

студэнтка 5 курса Інстытута журналістыкі БДУ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *