У трэці раз – і назаўсёды

Спорт

У Чэрвеньскім будаўнічым ліцэі прайшла традыцыйная спартакіяда сельсаветаў раёна. Шэсць калектываў спаборнічалі па васьмі відах праграмы, пяць з іх заваявалі першыя камандныя месцы. Найбольшы ўраджай перамог сабралі спартсмены Калодзежскага сельсавета: ім не было роўных у спаборніцтвах па міні-футболу, армрэслінгу і шашках. Каманда Руднянскага сельсавета выйграла валейбольны турнір і спаборніцтвы па настольнаму тэнісу. У Чэрвеньскага сельсавета — першае месца па перацягванню каната, у Кліноцкага — па гіравому спорту, у Смілавіцкага — па дартсу.

У асабістым заліку пераможцамі спартакіяды сталі: па настольнаму тэнісу — Алена Зыль з Руднянскага і Віктар Ганчарык з Чэрвеньскага сельсаветаў, па шашках — Людміла Пасудзеўская з Калодзежскага і Пётр Мазурык з Чэрвеньскага сельсаветаў, па дартсу — Аляксандр Зыль з Руднянскага і Марыя Валчок са Смілавіцкага сельсаветаў; па армрэслінгу — Віталь Дзямідаў і Фёдар Суша з Калодзежскага сельсавета, Іван Гаўрыльчык з Кліноцкага, Аляксандр Мальцаў з Чэрвеньскага і Ігар Ганчарык са Смілавіцкага сельсаветаў, па гіравому спорту — Іван Гаўрыльчык, Аляксей Верамейчык і Аляксей Хілько з Кліноцкага, Антон Сязончык з Чэрвеньскага і Сяргей Купровіч з Калодзежскага сельсаветаў.

Першае агульнакаманднае месца і пераходны кубак спартакіяды трэці год запар заваявала каманда Калодзежскага сельсавета. Паводле ўмоў спаборніцтваў, за гэтае адметнае дасягненне кубак застанецца ім назаўсёды. На другім месцы ў спартакіядзе спартсмены Смілавіцкага, на трэцім — Чэрвеньскага сельсаветаў.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара

На здымках: каманда Калодзежскага сельсавета — пераможца спартакіяды;

моманты спаборніцтваў.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *