ДОБРЫЯ СЛОВЫ — ДОБРЫМ ЛЮДЗЯМ

Общество

Я жыву ў прыватным доме. Не так даўно ў мяне раптоўна знікла святло. Патэлефанавала ў некалькі арганізацый, але ўсюды мяне адсылалі ў іншыя. Так і хадзіла па замкнёнаму колу. Нарэшце вырашыла патэлефанаваць у дыспетчарскую Чэрвеньскай ЖКГ. Мяне ўважліва выслухала дыспетчар Ірына Прыцава. Напачатку сказала, што прыватныя дамы — не на абслугоўванні камунгаса. Але пасля паабяцала перадаць заяўку. Увечары да мяне завіталі электрыкі камунгаса Уладзімір Чопік і  Уладзімір Коўган. І вось я зноў са святлом!

Шчыра дзякую ўсім, хто паспрыяў у вырашэнні маёй праблемы! Сардэчна віншую шаноўных Ірыну Прыцаву, Уладзіміра Чопіка і Уладзіміра Коўгана з надыходзячымі навагоднімі святамі, зычу ім здароўя, дабрабыту.

Са шчырай падзякай — Тамара ДУБОЎСКАЯ,

г.Чэрвень

***

Кожны чалавек хоча жыць у цяпле і камфорце, асабліва — старыя людзі, якія шмат нагараваліся ў маладосці. Вось і мне, жанчыне ва ўзросце, цяпер добра і цёпла, дзякуючы ўстаноўцы вокнаў ПВХ, абшыўцы хаты сайдынгам. А яшчэ я замовіла жалезабетонны плот з драўлянымі ўстаўкамі. Па-першае, парадавала, што ўсё гэта — у растэрміноўку. Па-другое — вельмі спадабаліся адносіны і адказнае стаўленне да працы тых, хто займаецца аказаннем такіх відаў паслуг. Шчыра дзякую дырэктару прыватнага гандлёва-вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Геаген-сервіс» Вадзіму Грыбовічу, начальніку цэха Ігару Шчэрбаку, спецыялістам па ўстаноўцы вокнаў Аляксандру Нехаю і Паўлу Клындзюку, а таксама дырэктару прыватнага гандлёва-вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Мансур» Віталю Мануліку — за іх залатыя рукі і добрыя адносіны да заказчыкаў. Усіх іх віншую з надыходзячымі навагоднімі святамі, шчыра зычу здароўя, шчасця.

З павагай — Ганна ПІЛЕЦКАЯ, г.Чэрвень

* * *

Дырэктар Чэрвеньскага РКБА Галіна Фінская запрасіла нас, колішніх работнікаў, ветэранаў працы, на ўрачыстасць, прысвечаную 65-годдзю Дома быту.

Прыемна было пачуць віншаванні, атрымаць кветкі, узгадаць сваю колішнюю працу ў гэтай арганізацыі. А затым у якасці падарунка нас звазілі на юбілейны канцэрт ансамбля «Вербніца»! Пасля ўсіх развезлі па хатах.

Сардэчна дзякуем шаноўнай Галіне Іванаўне за памяць, за ўвагу, за сардэчныя адносіны. Жадаем ёй і ўсяму калектыву новых вытворчых поспехаў і ўсіх даброт!

З павагай — Зінаіда ЯРАШЭВІЧ, Яўген ДУБРОЎСКІ,

Марыя ВЯРГЕЙЧЫК — ад імя ўсіх прысутных

 

***

Сардэчна дзякую загадчыцы гінекалагічнага аддзялення Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бальніцы Іне Уладзіміраўне Гурыновіч і ўсяму медперсаналу за добрыя адносіны, за ўвагу, чуласць, дабрыню і прафесіяналізм. Пабольш бы такіх добразычлівых спецыялістаў, як Іна Уладзіміраўна!

З павагай — Святлана ШЧАРБАК, в.Заполле

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *