ВЫКАЖАМ СВАЮ ГРАМАДЗЯНСКУЮ ПАЗІЦЫЮ!

Общество

Паважаныя выбаршчыкі!

Ужо заўтра вы прыйдзеце на выбарчыя ўчасткі, каб прыняць удзел у фарміраванні новага складу беларускага Парламента. Аддаўшы голас за таго таго ці іншага кандыдата, вы выканаеце свой грамадзянскі абавязак.

Акруговай выбарчай камісіяй Бярэзінскай выбарчай акргі №61 па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў  Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Бярэзінскім, Крупскім і Чэрвеньскім  райвыканкамамі праведзена значная работа для таго, каб гэта важнейшае мерапрыемства прайшло арганізавана, каб выбары адбыліся

У акрузе створана 97 участкаў для галасавання i, адпаведна, столькі ж участковых камісій. Усе яны гатовыя прыняць выбаршчыкаў. У належны выгляд прыведзены памяшканні, дзе будзе праводзіцца галасаванне, на кожным участку ёсць неабходная колькасць урн i кабін для тайнага галасавання.

Хочацца адзначыць, што i на гэты раз слова «выбары» пацвярджае свае значэнне, бо ў людзей сапраўды ёсць выбар. На адно месца ў парламенце па нашай выбарчай акрузе прэтэндуюць тры кандыдаты: прадстаўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Сурынаў Аляксандр Юр»евіч, прадстаўнік Ліберальна-дэмакратычнай партыі Шукан Аляксандр Іванавіч, беспатыйны грамадзянін Шчэцька Bіктар  Уладзіміравіч, які вылучаны кандыдатам у дэпутаты шляхам збору подпісаў грамадзян, а таксама працоўным калектывам установы аховы здароўя «Бярэзінская цэнтральная раённая бальніца».

Мяркую, выбаршчыкі ўжо знаёмыя з праграмамі і кароткімі біяграфіямі кандытатаў у депутаты. У любым выпадку, усю неабходную інфармацыю можна атрымаць на выбарчым участку.

Выбарчы кодэкс Рэспублікі выключае магчымасць скажэння вынікаў галасавання па карысць таго цi іншага кандыдата ў дэпутаты. У мэтах выключэння падлогу бюлетэняў для галасавання ўчастковым камісіям рэкамендавана на другім баку бюлетэняў ставіць подпісы не менш як двух членаў камісіі. У дзень выбараў, перад пачаткам галасавання, скрыні для галасавання правяраюцца, пламбіруюцца цi апячатваюцца старшынёй участковай камісіі ў прысутнасці не менш дзвух  трэці часткі камісіі. Акрамя таго, у адпаведнасці з артыкулам 13 Выбарчага кодэкса ў дзень выбараў у памяшканнях для галасавання, з моменту апячатвання скрынь да канчатковага падвядзення вынікаў галасавання, маюць права прысутнічаць дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, депутаты мясцовых Саветаў, давераныя асобы кандыдатаў у дэпутаты, прадстаўнікі палітычных партый, іншых грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў, грамадзян, іншаземныя (міжнародныя) назіральнікі.

Галасаванне праводзіцца ў спецыяльна адведзеных памяшканнях, дзе абсталяваны кабіны ці пакоі для тайнага галасавання. Скрыні для галасавання ўстаноўлены такім чынам, каб галасуючыя абавязкова праходзілі праз кабіны i пакoi для тайнага галасавання. Хачу нагадаць некалькі найбольш важных момантаў працэдуры галасавання. Кожны выбаршчык галасуе aсобна, галасаванне за іншых асоб не дапускаецца. Бюлетэнь для галасавання выдаецца выбаршчыку толькі пасля прад’яўлення пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або дакументаў, выдадзеных дзяржаўнымі органамі i арганізацыямі Рэспублікі Беларусь: ваеннага білета (для ваеннаслужачага тэрміновай службы), службовага пасведчання дзяржаўнага служачага, вадзіцельскага пасведчання, пенсійнага пасведчання (пры наяўнасці ў ім фотаздымка), студэнцкага білета (пры наяўнасці  фотаздымка), даведка органаў унутраных спраў (для грамадзян, якія страцілі пашпарт).

Пры галасаванні выбаршчык ставіць любы знак у пустым квадраце, размешчаным справа ад прозвішча таго кандыдата, за якога ён аддае голас. Калі выбаршчык галасуе супраць усіх кандыдатаў, ён ставіць любы знак у квадраце, размешчаным справа ад радка «Супраць усіх кандыдатаў»

У выпадку, калі выбаршчык лічыць, што пры запаўненні бюлетэня дапусціў памылку, ён мае права звярнуцца да члена ўчастковай камісіі, які выдаў бюлетэнь, з просьбай выдаць новы бюлетэнь замест сапсаванага.

У выбарах прымаюць удзел грамадзяне, якім споўнілася 18 гадоў. Галасаванне на ўчастках праводзіцца з 8 да 20 гадзін.

Калі выбаршчык па стане здароўя ці па іншых уважлівых прычынах не зможа ў дзень выбараў прыйсці ў памяшканне для галасавання, ён мае права пісьмова ці вусна звярнуцца ў адпаведную ўчастковую камісію з просьбай арганізаваць галасаванне па месцы яго знаходжання. Выбаршчык можа перадаць такую просьбу ва ўчастковую камісію праз іншых асоб, напрыклад, суседзяў, сваякоў. Гэта можна зрабіць не пазней, чым за дзве гадзіны да заканчэння часу галасавання, да 18 гадзін. Прыходзьце на выбары і выкажыце сваю грамадзянскую пазіцыю!

Рыгор ЗЯНЕВІЧ,

старшыня акруговай выбарчай камісіі

Бярэзінскай выбарчай акругі N61 па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў

Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *